Нючэпінгскі замак
Нючэпінгскі замак шведск.: Nyköpings slott, таксама Нючэпінгсхус (шведск.: Nyköpingshus) — фрагментарна захаваны замак у шведскім горадзе Нючэпінг. ГісторыяУ XII стагоддзі ў Нючэпінгу ўзводзіцца крэпасць тыпу кастэль, перабудаваная ў XIII стагоддзі ў замак. У далейшым гэты замак дадаткова ўмацоўваецца, што робіць яго адной з найбольш магутных крэпасцей Швецыі. Напачатку XIV стагоддзя, падчас барацьбы за ўладу ў краіне братоў Біргера, Эрыка і Вальдэмара, у Нючэпінгскі замак быў спачатку пасаджаны кароль Біргер, а затым праз некалькі гадоў і яго браты Эрык і Вальдэмар, якія ў няволі былі замораны голадам. У выніку выкліканага смерцю Эрыка і Вальдэмара паўстання ў 1318 годзе замак быў разбураны. Прыблізна праз 50 гадоў Нючэпінгская крэпасць аднаўляецца, і ў наступныя стагоддзі неаднаразова перабудоўваецца. У 1574 годзе яна становіцца рэзідэнцыяй герцага Карла — будучага караля Швецыі Карла IX, які на яе аснове ўзводзіць новы палац у стылі эпохі Адраджэння. У 1665 годзе Нючэпінгскі замак моцна пацярпеў ад пажару, які знішчыў значную частку горада. Аднаўленчыя працы тады не праводзіліся, аднак у XVIII стагоддзі ўнутры крапасных валаў была пабудавана рэзідэнцыя губернатара (штатгальтара) правінцыі. Пазней крэпасць ізноў выкарыстоўвалася як турма. У XX стагоддзі частка будынкаў крэпасці былі адноўлены, цяпер тут размяшчаецца музей (Sörmlands museum) і рэстаран. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia