Нямецкія дыялекты

Нямецкія дыялекты пасля 1945 г.

Дыялекты нямецкай мовы належаць да ліку заходнегерманскіх дыялектаў (моў) і знаходзяцца ў агульным кантынентальным дыялектным кантынууме разам з нідэрландскай мовай. Дыялекты нідэрландскай мовы ў класічнай нямецкай дыялекталогіі звычайна разглядаюцца як частка нямецкіх, бо на ўзроўні традыцыйных гаворак няма падстаў вылучаць дыялекты Нідэрландаў і Бельгіі з агульнай масы заходнегерманскіх дыялектаў, тады як нідэрландская мова з’яўляецца перш за ўсё самастойнай літаратурнай мовай. Да таго ж межы ніжняфранкскай групы гаворак, на аснове якіх склалася літаратурная нідэрландская мова, не супадаюць з межамі яе распаўсюджвання: гаворкі правінцый Гронінген, Дрэнтэ, Аверэйсел і Гелдэрланд адносяцца да ніжнесаксонскай мовы, у асноўным распаўсюджанай у Германіі, статус лімбургскага дыялекту спрэчны, многія лінгвісты адносяць яго да сярэдняфранкскіх, да таго ж частка яго тэрыторыі заходзіць у Германію. З іншага боку, на тэрыторыі распаўсюджвання ніжняфранкскіх і лімбургскіх гаворак у Германіі выкарыстоўваецца літаратурная нямецкая мова.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya