Няміга (аркестр)
Канцэртны аркестр «Няміга» — беларускі духавы аркестр. Структурнае падраздзяленне галаўной канцэртнай арганізацыі Мінска ДУ «Мінскканцэрт». Заснаваны ў 1990 годзе трыма музыкамі-духавікамі, прафесарамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (БДАМ): дырыжорам і аранжыроўшчыкам, народным артыстам Расіі Львом Муранавым, аранжыроўшчыкам, заслужаным артыстам БССР Віталём Воўкавым і дырыжорам Аркадзем Берыным.[1] Аркестр складаецца ў асноўным з выпускнікоў БДАМ. Ім кіруюць галоўны дырыжор, дацэнт кафедры аркестравага дырыжыравання БДАМ Аляксандр Сасноўскі і дырыжор, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Фёдараў. Дырэктар калектыву — Шугала Ірына Юр'еўна. У рэпертуары аркестра сімфанічная класіка і духавая музыка кампазітараў Беларусі і іншых краін, а таксама джазавая і сучасная папулярная музыка.[2] Аркестр актыўна выступае, у тым ліку на тэлебачанні і радыё, сталы ўдзельнік міжнароднага фестывалю «Беларуская музычная восень». Лаўрэат міжнародных конкурсаў і фестываляў. Выступаў у Расіі, на Украіне, у Літве, Польшчы, Германіі, Іспаніі. З аркестрам працавалі такія дырыжоры, як Трэвар Форд (Нарвегія), Дэвід Андрэ (ЗША), Георгій Калінкавіч (Расія), Генадзь Праватараў і Пётр Вандзілоўскі (Беларусь); з ім выступалі Іосіф Кабзон, Алег Газманаў, Рэнат Ібрагімаў, Марыя Гулегіна і іншыя. Зноскі
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia