Няроўнасць трохвугольніка

Няро́ўнасць тро́хвуго́льніка ў геаметрыі, функцыянальным аналізе і сумежных дысцыплінах — адна з інтуітыўных уласцівасцей адлегласці. Яна сцвярджае, што даўжыня любой стараны трохвугольніка заўсёды не перавышае сумы даўжынь яго іншых старон. Няроўнасць трохвугольніка ўключаецца як аксіёма ў азначэнне метрычнай прасторы, нормы і г.д.; таксама, часта з'яўляецца тэарэмаю ў розных тэорыях.

Еўклідава геаметрыя

Даўжыня любой стараны трохвугольніка не перавышае сумы даўжынь дзвюх астатніх.

Няхай ёсць трохвугольнік Тады прычым роўнасць дасягаецца толькі тады, калі трохвугольнік выраджаны, і пункт ляжыць строга паміж і .

Еўклід у Пачатках даказвае няроўнасць трохвугольніка наступным чынам. Спачатку даказваецца тэарэма, што знешні вугал трохвугольніка большы за ўнутраны вугал, з ім не сумежны. З яе выводзіцца тэарэма аб тым, што насупраць большай стараны трохвугольніка ляжыць большы ўнутраны вугал. Далей, метадам ад процілеглага даказваецца тэарэма аб тым, што насупраць большага ўнутранага вугла трохвугольніка ляжыць большая старана. А з гэтай тэарэмы выводзіцца няроўнасць трохвугольніка.

Нармаваная прастора

Няхай нармаваная вектарная прастора, дзе — адвольнае мноства, а — вызначаная на норма. Тады па азначэнню апошняй справядліва:

Гільбертава прастора

У гільбертавай прасторы, няроўнасць трохвугольніка з'яўляецца вынікам няроўнасці Кашы — Бунякоўскага.

Метрычная прастора

Няхай метрычная прастора, дзе — адвольнае мноства, а — вызначаная на метрыка. Тады па азначэнню апошняй

Варыяцыі і абагульненні

Адваротная няроўнасць трохвугольніка

Вынікам няроўнасці трохвугольніка ў нармаванай і метрычнай прасторах з'яўляюцца наступныя няроўнасці:

Няроўнасць трохвугольніка для трохграннага вугла

Кожны плоскі вугал выпуклага трохграннага вугла меншы за суму двух другіх яго плоскіх вуглоў.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya