Нізінныя балоты

Нізі́нныя бало́ты[1] — травяныя або гіпнава-травяныя эўтрофныя балоты грунтавога сілкавання, найбольш багатыя мінеральнымі солямі.

Нізінныя балоты ўтвараюцца ў далінах рэк, па берагах азёр, у месцах выхаду крыніц.

Апісанне

Сярэдняя частка гэтых балот ляжыць на адным узроўні з ускраінамі або ніжэй за іх, зрэдку паверхня нахіленая. Для нізінных балот характэрны эўтрофныя расліны, патрабавальныя да мінеральных элементаў.

Флора

Ва ўмераным клімаце гэта лясныя балоты з вольхай, бярозай, вярбой, хвояй, елкай, лазой або травяныя ці мохавыя балоты з асокамі, трыснягом, чаротам, рагозамі, разнатраўем, гіпнавымі і сфагнавымі імхамі.

Фаўна

Фаўна разнастайная: вадзяныя пацукі (Arvicola amphibius), палёўкі (Arvicolinae), выдры (Lutra), зрэдку бабры (Castor) і андатры (Ondatra), асабліва шмат птушак — кулікі (Charadrii), пагонічы (Porzana), драчы (Crex crex), гусі (Anser), качкі (Anatidae), вялікі вераценнік (Limosa limosa), лугавы конік (Anthus pratensis), бакас (Gallinago gallinago), балотная сава (Asio flammeus).

Беларусь

На Беларусі пашыраны на поўдні і паўднёвым захадзе, асабліва на Палессі і Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Складаюць 82,7 % плошчы ўсіх балотаў. Найбольшыя балоты — Аброўскае, Выганашчанскае балота, Вялікі Лес, Грычын, Паганянскае балота, Хольча, Старобінскае і інш.

Многія нізінныя балоты міліяруюцца і выкарыстоўваюцца пад сельскагаспадарчыя ўгоддзі[1].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі


Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya