Нікадзім Керсноўскі
Нікадзім Янавіч Керсноўскі (польск.: Nikodem Kiersnowski, руск.: Никодим Иванович Керсновский; 15 верасня 1794, Гарадзілаўка пад Навагрудкам[1] — 17 студзеня 1881, Друскенікі[2]) — дзяржаўны службовец. БіяграфіяПаходзіў са шляхецкага роду Керсноўскіх герба «Побуг». Сын Яна Керсноўскага. Меў брата Ігнацыя[1].
Вучыўся ў Віленскім універсітэце ў 1810—1812 гадах. У 1812 г. — памочнік сакратара цывільна-вайсковай камісіі ў Навагрудку, працаваў рэгентам дэкрэтавым у канцылярыі земскага суда, пісарам на працягу трох выбараў, адзін тэрмін суддзёй, адзін тэрмін прэзідэнтам земскім. У 1831 г. кіраваў маёнткам Віжуны (пад Навагрудкам?) З 1834 г. быў па выбарах 6 гадоў асэсарам, а 14 гадоў, да 1863 г., — старшынёй Гродзенскай грамадзянскай палаты[1]. Сям’я Керсноўскіх мела ў Навагрудку дом, размешчаны пры вуліцы Кавальскай, за фарным касцёлам насупраць плябаніі[3]. У час паўстання 1863—1864 гадоў западозраны ў «палітычнай нядобранадзейнасці» і да 1 чэрвеня 1864 года высланы «адміністрацыйным парадкам» на жыхарства пад нагляд паліцыі ў Тамбоўскую губерню[4], дзе прабыў 4 гады[1]. Прызнаны ў дваранстве Расійскай імперыі і запісаны ў дваранскую кнігу Гродзенскай губерні разам з сынамі[1]. Член ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы[1]. Незадоўга да смерці Керсноўскі даслаў свае ўспаміны Вандзе Шулякоўскай з Макрэцкіх[3]. Памёр ад унутранага запалення 17 студзеня 1881 года ў Друскеніках. Быў пахаваны 20 студзеня на друскеніцкіх каталіцкіх могілках ў агульным склепе са сваім 3-гадовым унукам Георгіем, які памёр тут жа. На надмагільнай пліце размешчаны надпіс «Grob rodziny Kiersnowskich»[2]. Сям’яБыў у шлюбе з Алаізай з Пілецкіх[2]. Дзеці: сыны Генрых (нар. 9.12.1827[5]), Францішак, Казімір-Вінцэнт-Ісідар[1] (нар. 4.04.1841[5]), Вітольд (нар. 17.03.1832)[5], дочкі Ірэна і Алена[2] (нар. 3.06.1833[5]). УзнагародыКавалер ордэна Св. Уладзіміра[5]. Творы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia