Нікола Ігняціевіч
Нікола Ігняціевіч (сербск.: Никола Игњатијевић / Nikola Ignjatijević; нар. 12 снежня 1983, Пажаравац) — сербскі футбаліст, абаронца. Клубная кар’ераНікола з’яўляецца выхаванцам бялградскай «Црвены Звезды», гуляў за моладзевыя каманды, але ў аснову прабіцца не здолеў, аддаваўся ў арэнды клубам ніжэйшых дывізіёнаў «Адзінства» і «Явар». У 2006 годзе, пакінуўшы сталічны клуб, стаў іграком «Земуна», пазней выступаў за «Напрэдак», а з 2007 па 2009 год зноў быў іграком «Явара». Улетку 2009 года вярнуўся ў склад «Црвены Звезды». 16 ліпеня 2009 года дэбютаваў на міжнароднай арэне ў матчы супраць славенскага «Рудара» (1:0), а 15 жніўня таго ж года — і ў Сербскай Суперлізе ў матчы з «Ягодзінай» (3:0). У студзені 2011 года быў аддадзены ў арэнду румынскай «Тымішаары» да канца сезону 2010/11, дапамог клубу заваяваць срэбраныя медалі чэмпіянату Румыніі. У студзені 2012 года, пакінуўшы «Црвену Звезду», падпісаў кантракт з луганскай «Зарой», дзе адразу стаў іграком асноўнага складу. Пакінуў луганскі клуб па заканчэнні кантракта ў студзені 2015 года, вярнуўся на радзіму, дзе гуляў за «Раднічкі» і ОФК. У сакавіку 2016 года прыбыў на прагляд у салігорскі «Шахцёр», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[2]. У складзе «Шахцёра» замацаваўся ў якасці асноўнага левага абаронцы. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў салігорскі клуб[3]. У студзені 2017 года вярнуўся ў Сербію, стаўшы іграком клуба «Борац» (Чачак). У студзені 2018 года перайшоў у «Рад», пакінуў яго ў студзені 2019 года і завяршыў кар’еру. Пасля працаваў трэнерам у юнацкіх камандах. Дасягненні
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia