Ніколь Гарсіа
Ніколь Гарсіа (фр.: Nicole Garcia; нар. 22 красавіка 1946, Аран) — французская актрыса тэатра і кіно, кінарэжысёр і сцэнарыстка. БіяграфіяНарадзілася ў Алжыры. У 1962 годзе прыехала ў Францыю. У 1967 годзе скончыла Вышэйшую нацыянальную кансерваторыю драматычнага мастацтва, у тым жа годзе выйшаў першы фільм з яе ўдзелам. Вядомасць ёй прынесла ролю ў гістарычным фільме Бертрана Таверн’е «Няхай пачнецца свята» (1974). Галоўную ролю ўпершыню атрымала ў фільме «Допыт з прыхільнасцю» (1977). Пазней здымалася ў шматлікіх буйных рэжысёраў Францыі. У 1986 годзе дэбютавала як рэжысёр, зняўшы кароткаметражны фільм. Шмат іграе на тэлебачанні і ў тэатры. Старэйшы сын — Фрэдэрык Белье-Гарсіа (нар. 1965) — тэатральны рэжысёр; малодшы — П'ер Рашфор (нар. 1981) — кінаакцёр і спявак, сын Жана Рашфора. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia