Ніл Валер’евіч Ушакоў
Ніл Валер’евіч Ушакоў (лат.: Nils Ušakovs; нар. 8 чэрвеня 1976, Рыга, Латвійская ССР, СССР) — латвійскі палітык, мэр горада Рыга з 1 ліпеня 2009 года да 5 красавіка 2019. У 2006—2009 гг. быў дэпутатам парламента. Старшыня палітычнага аб’яднання «Цэнтр згоды». АдукацыяПа адукацыі эканаміст. У 1998 годзе стаў першым студэнтам у Латвійскім універсітэце, які атрымаў ступень бакалаўра эканомікі па спецыяльнасці «аналітычная эканоміка». Жыў і вучыўся ў Даніі у Одэнсэ. У 2002 годзе атрымаў ступень Cand. oecon (магістр па латвійскай сістэме) у Паўднёва-Дацкім універсітэце (дацк.: Syddansk Universitet) па спецыялізацыі «Эканоміка і еўрапейская інтэграцыя». Працаваў у Латвійскім універсітэце на еўра-факультэце. Палітычная дзейнасцьЗаймаў пасаду мэра Рыгі з 2009 года. Заставаўся мэрам і пасля муніцыпальных выбараў у 2013 і 2017 годзе. У снежні 2018 года супрацоўнікі Бюро па прадухіленні і барацьбе з карупцыяй правялі серыю затрыманняў сярод кіраўнікоў муніцыпальнага прадпрыемства Rīgas satiksme. 30 студзеня 2019 праведзены вобшук па месцы жыхарства Ніла Ушакова. У красавіку 2019 міністр аховы асяроддзя і рэгіянальнага развіцця Латвіі Юрыс Пуце выдаў распараджэнне аб адхіленні Ніла Ушакова ад выканання службовых абавязкаў старшыні Рыжскай думы. У распараджэнні Пуце пералічана некалькі парушэнняў, зробленых Ушаковым у якасці мэра Рыгі, а таксама імёны прадстаўнікоў трымальніка долі капіталу муніцыпальнага прадпрыемства Rīgas satiksme. З уступленнем у сілу распараджэння міністра Ушакоў становіцца шараговым дэпутатам Рыжскай думы[1][2]. Выбраны ў Еўрапарламент па спісах ад партыі «Згода», па выніках галасавання, якое прайшло 26 мая 2019, атрымаў дэпутацкую недатыкальнасць[3]. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia