Ніна Георгіеўна Краснова
Ніна Георгіеўна Краснова (31 мая 1928, Гомель, Гомельская акруга — 22 кастрычніка 2012[1]) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1969), прафесар (1978). БіяграфіяСкончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Гісторыя», 1951; аспірантура, 1954). Працавала ў ЦК ЛКСМБ (1952—1959, загадчык аддзела, сакратар), ЦК КПБ (1959—1970, намеснік начальніка аддзела навукі і навучальных устаноў), Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (у 1970—1990 — рэктар, 1991—2011 — прафесар кафедр палітычнай гісторыі, гісторыі і беларусазнаўства, айчыннай гісторыі і сусветнай культуры). Навуковыя інтарэсы: гісторыя Беларусі; гісторыя і арганізацыя адукацыі ў Беларусі. УзнагародыЗванне «Заслужаны работнік народнай адукацыі Беларускай ССР» (1988), ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966), «Знак Пашаны» (1960, 1981) і інш. КрыніцыСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia