Ніна Сяргееўна Емяльянава
Ніна Сяргееўна Емялья́нава (нар. 31 студзеня 1948, г. Гродна) — беларускі архітэктар. БіяграфіяЗ сям’і службоўцаў. Скончыла ў Гродне СШ № 1. У 1968—1974 гадах вучылася на факультэце горадабудаўніцтва Маскоўскага архітэктурнага інстытута (выкладчыкі І. Г. Ляжава , Б. К. Яромін). Затым у 1974—1979 гадах працавала архітэктарам, ст. архітэктарам у тэрытарыяльнай майстэрні № 7 інстытута «Масграмадзянпраект» у г. Каломна Маскоўскай вобласці. З 1980 года працуе кіраўніком групы архітэктараў у «Гроднаграмадзянпраекце»[1][2]. Сябра Беларускага саюза архітэктараў з 1990 года[1][2]. Творчасць![]() ![]() Найбольш значныя работы: музычнае вучылішча з музычнай школай па праспекце Я. Купалы ў Гродне, плавальны басейн у Гродзенскай СШ № 9, 12-14-павярховы жылы дом у мікрараёне «Румлёва», фірменная крама «Ніка» у мікрараёне «Вішнявец» у Гродне, адміністрацыйны будынак у Лідзе, праваслаўная царква «Усіх гаротных Радасць» ў Мастах (1992, будаўніцтва ў 1993—1997), 60-кватэрны жылы дом па вуліцы Ф. Скарыны і 80-кватэрны жылы дом па вул. А. Міцкевіча ў Навагрудку[1], праваслаўны храм у гонар Сабора Усіх Беларускіх Святых у Гродне (2001, будуецца з 2004), добраўпарадкаванне набярэжнай р. Нёман у Гродне (2003—2006, будуецца з 2004; у сааўтарстве з А. Валканоўскай, Н. М. Дашук), рэканструкцыя школы з прыбудовай на 540 навучэнцаў у г.п. Воранава (2003—2004, будаўніцтва ў 2005—2007; у сааўтарстве з Т. Д. Чорнай, А. Валканоўскай), квартал жылой забудовы ў в. Луцкаўляны Гродзенскага раёна (2007, пачатак будаўніцтва ў 2009; пры ўдзеле архітэктараў І. Беленькай, Р. Ю. Касперчыка)[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia