Воранава
Во́ранава[2] (афіц. транс.: Voranava) — гарадскі пасёлак у Гродзенскай вобласці Беларусі, цэнтр Воранаўскага раёна. За 133 км ад Гродна, 1 км ад чыгуначнай станцыі на лініі Ліда — Вільня, на аўтадарозе Ліда — Вільня. Насельніцтва — 6.427 чал. (2017)[3]. НазваДаўняя назва — Балотна (Блотна, Балотнае) ад ракі Балатнянка (цяпер — ручай). У 1728 годзе маладажоны Юзаф і Вераніка Сцыпіёны дэ Кампа атрымалі ў спадчыну Балотнае. У гонар маладой пані Веранікі (Вярэны) маёнтак быў пераназваны ў Вярэнаў. Тую ж назву атрымала і новазаснаванае каля маёнтка мястэчка, якое раней таксама звалася Балотнае. Потым, пры расійскай уладзе, мястэчка Вярэнаў, нейкім чынам стала Воранавым. На пачатку 1929 года, па хадайніцтву лідскага старасты, мястэчку Воранава была вернута гістарычная назва Вярэнаў. Пасля 1939 года мястэчка зноў атрымала «птушыную» назву[4]. ГісторыяВядома з XVI ст. у ВКЛ. Балотна тады прыватная ўласнасць у Віленскім ваяводстве ВКЛ. У больш позніх польскіх і рускіх крыніцах згадваецца як Werenów, Воронов. У XVI—VIII ст. належала Гаштольдам, Сцыпіёнам, Зарэцкім. Паміж 1501—1539 гг. канцлер ВКЛ Альбрэхт Гаштольд фундаваў тут касцёл. У 1536 г. маёнтак Балотнаі — уласнасць драгіцкага намесніка Я. Давойны, потым — полацкага ваяводы С. Давойны, цэнтр каталіцкай парафіі. Касцёл меў 5 сялянскіх дымоў. У 1591 годзе згадваецца як мястэчка Блотнае, уласнасць Гаштольдаў у Лідскім павеце Віленскага ваяв. На карце Т. Макоўскага (1613) адзначана як мястэчка. У 17 ст. дзейнічаў кляштар каталіцкага ордэна піяраў; у 1690 годзе ў мястэчку 61 двор, карчма, касцёл; у 1694 г. 24 сялянския двары, бровар, пякарня. На пачатку XVIII стагоддзя — уласнасць мсціслаўскага ваяводы Аляксандра Яна Масевіча, які заснаваў тут новы касцёл Святога Тадэвуша (1705). У 1720-х гадах мястэчка перайшло ва ўласнасць Сцыпіёнаў, найперш лідскага старосты Яна Сцыпіёна дэль Кампа; цэнтр староства. У 1735 г. кашталян смаленскі і староста лідскі Ян Сцыпіён заснаваў тут пры кляштары школу і калегіум піяраў на ўзор езуіцкіх вучылішчаў, дзе выкладалі матэматыку, рыторыку, філасофію, дзейнічала да 1755 г. (пераведеныя ў Ліду). 3 1738 г. Воранава — цэнтр парафіяльнай акругі Радунскага каталіцкага дэканата. 3 1742 г. ўласнасць віленскага біскупа, з 1758 г. стольніка ВКЛ С. Быкоўскага. У 1767 г. ў мястэчку 44 дамы (22 яўрэі). Мяшчане мелі надзелы ад 0,25 да 0,5 га; 2 млыны, каля 300 жыхароў. У 1769 г. ўласнасць Дамініка Александровіча, 60 дамоў. Сяляне адбывалі паншчыну па 3 дні на тыдзень, плацілі чынш па 30 злотых, давалі дзякла. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) — у складзе Расійскай імперыі, у Віленскай, з 1797 года — Літоўскай, з 1801 года — Гродзенскай, з 1842 года — Віленскай губернях. У 1846 г. пацверджаны статус мястэчка; у 1865 г. ў Беняконскай вол. Лідскага павета, уласнасць Зарэцкіх, 42 двары, 468 жыхароў, у т.л. 333 яўрэі, 117 католікаў; парафіяльны касцёл, сінагога, яўрэйскі малітоўны дом, 2 гарбарні, вадзяны млын, 2 скурзаводы, 12 крам, 4 кірмашы на год, штотыднёвыя таржкі. 3 1849 г. паштовая станцыя, 29 камплектных і 9 дадатковых коней. Мястэчка славілася выпечкай пернікаў, абаранкаў і інш. Непадалёк аднайменны фальварак, 125 жыхароў (100 католікаў), бровар, касцёл у імя збавіцеля. У 1884 г. з увядзеннем чыгуначнага ўчастка Вільня—Ліда ў Воранаве — чыгуначная станцыя. У 1886 г. 1,1 тыс. жыхароў, мяшчанскае праўленне. У 1897 г. 1574 жыхары, паштовае аддзяленне, урачэбны прыёмны пакой, мануфактурная і 24 малочныя лаўкі, 5 кузняў, 7 корчмаў, штотыднёвы кірмаш; у фальварку 2 двары, 87 жыхароў. Паводле перапісу ў пач. 20 ст. ў мястэчку 500 жыхароў, школа; у фальварку 7 жыхароў, 1076 дзес. зямлі, на хутары 36 жыхароў, 103 дзес. зямлі. У Першую сусветную вайну з верасня 1915 да 5.1.1919 г. акупіраваны германскімі, з красавіка 1919 г. да ліпеня 1920 г. і з верасня 1920 г. — польскімі войскамі. 3 1.1.1919 года ў БССР. 3 сакавіка 1921 года ў складзе Польшчы, у Беняконскай гміне Лідскага павета Навагрудскага ваяв., у мястэчку 161 двор, 1232 жыхары (1203 палякі, 6 беларусаў); у фальварку 8 двароў, 94 жыхары (палякі); на чыгуначным прыпынку 7 двароў, у 1921 г. 49 жыхароў. 19 верасня 1939 года заняты войскамі Чырвонай Арміі і ўвайшоў у склад БССР. 3 15.1.1940 г. цэнтр Воранаўскага раёна Баранавіцкай вобласці. 3 12.10.1940 г. гарадскі пасёлак, 1850 жыхароў, райбальніца, радзільны дом, райамбулаторыя, дзіцячы сад, Дом культуры, электрастанцыя (75 кВт), хлебапякарня, МТС, 2 школы (у т.л. няпоўная сярэдняя школа), 2 лесапільныя заводы, 3 вадзяныя і 2 паравыя млыны. 23 чэрвеня 1941 года акупіравана нацыстамі. 14 лістапада 1941 года каля чыгуначнага паўстанка яны расстралялі 268 чалавек, у т.л. 16 прафесароў з Вільні. 11 мая 1942 года каля шашы на Ліду загубілі больш за 1.290 чалавек; усяго больш за 2,6 тысяч жыхароў пасёлка і Вільні. Вызвалены 11 ліпеня 1944 года войскамі 3-га Беларускага фронта ў ходзе Віленскай аперацыі. 3 20 верасня 1944 года — у Гродзенскай вобласці. У 1970 г. 3,6 тыс. жыхароў; хлебакамбінат, малочны завод, камбінат бытавога абслугоўвання, райаб’яднанне «Сельгастэхніка», ПТВ механізацыі сельскай гаспадаркі, сярэдняя, музычная і спартыўная школы, школа-інтэрнат, 2 дашкольныя ўстановы, Дом піянераў, Дом культуры, кінатэатр, бальніца, 2 бібліятэкі і інш. Насельніцтва![]()
ЭканомікаПрадпрыемствы харчовай прамысловасці. Гасцініца «Воранава». Дзейнічае мытны пост. Адукацыя і культураПрацуюць музеі: з 1986 г. пры Воранаўскай дапаможнай школе-інтэрнаце краязнаўча-этнаграфічны музей; з 2004 г. пры сярэдняй школе музей гісторыі г.п. Воранава, пры ПТВ № 190 музей «Вытокі». Дзейнічаюць пры Доме культуры з 1981 г. народны ансамбль народнай музыкі і песні «Лявоны», з 1995 г. народны вакальны ансамбль «Каляровыя сны», з 1996 г. народны духавы аркестр. Цэнтр пазашкольнай работы. Рэкрэацыйная сфераЗона адпачынку — парк у цэнтры пасёлка і вадасховішча на р. Жыжма. Славутасці
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia