Нітрабензол
Нітрабензол, мірбанавы алей — найпрасцейшае араматычнае нітразлучэнне C6H5NO2. Алеепадобная вадкасць зеленаватага колеру з пахам горкага міндалю. Малекулярная маса 123,12[1] а.а.м. Шчыльнасць 1,2037 г/см³ пры тэмпературы 20 °С. Тэмпература плаўлення 5,85 °C. Тэмпература кіпення 211,03 °C. Добра раствараецца ў бензоле, раствараецца ў арганічных растваральніках (дыэтылавым эфіры, этаноле і інш.), мала раствараецца ў вадзе (0,19 г на 100 г вады пры тэмпературы 20 °C[1]). АтрыманнеНітрабензол атрымліваюць нітраваннем бензолу сумессю канцэнтраванай азотнай і сернай кіслот. ВыкарыстаннеНітрабензол выкарыстоўваецца ў вытворчасці аніліну, бензідыну, азабензолу, ханаліну і інш., у якасці растваральніка і ўваходзіць паліравальных сумесяў для паліравання металаў. Шкоднае ўздзеяннеНітрабензол з’яўляецца атрутным рэчывам. Гранічна дапушчальная канцэнтрацыя ў паветры рабочай зоны 0,003[1] мг/л. Усмоктваецца праз скуру. Уздзейнічае на цэнтральную нервовую сістэму, печань, парушае абмен рэчываў, акісляе гемаглабін да метагемаглабіну. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia