Оскар Пітрас
Оскар Франклін Пітрас (англ.: Oscar Franklin Peatross; 2 сакавіка 1916 — 26 мая 1993) — генерал-маёр Корпуса марской пяхоты ЗША, удзельнік Другой сусветнай, Карэйскай і В’етнамскай войнаў[1][2]. БіяграфіяНарадзіўся 2 сакавіка 1916 года ў Ролі, Паўночная Караліна. У 1934-м скончыў сярэднюю школу, а ў 1939 — Дзяржаўны каледж Паўночнай Караліны са ступенню бакалаўра. 6 лістапада 1940 году, дзякуючы ўніверсітэцкай адукацыі, быў адабраны ў школу кандыдатаў у афіцэры на базе марской пяхоты. Пасля заканчэння вучобы ў 1941 годзе атрымаў званне малодшага лейтэнанта і накіраваны на службу ў 2-ю дывізію марской пяхоты. У жніўні 1942-га прыняў удзел у рэйдзе на востраў Макін[3], а неўзабаве і ў бітве за Гуадалканал. У лістападзе—снежні 1943 года абараняў мыс Таракіна[4]. У лютым 1945 года прыняў удзел у бітве за Івадзіму. Пасля капітуляцыі Японіі 2 верасня служыў там пры акупацыйных сілах[5]. Падчас Карэйскай вайны прызначаны камандзірам 2-га батальёна 5-га палка 1-й дывізіі марской пяхоты. У сакавіку 1964 гады стаў камандзірам 7-га палка марской пяхоты. Са сваім падраздзяленнем у 1965 годзе адправіўся ў Паўднёвы В’етнам, дзе ўдзельнічаў у аперацыях «Зорнае святло», «Пірання», «Юта» і «Тэхас» супраць сіл В’етконга[6][7]. 18 кастрычніка 1968 года прысвоена званне генерал-маёра, а праз месяц быў адпраўлены ў рэкруцкі пункт марской пяхоты ў Пэрыс-Айлэндзе, штат Паўднёвая Караліна, уступіўшы на пасаду кіраўніка цэнтра. Тут служыў да сваёй адстаўкі ў маі 1971 года. Памёр 26 мая 1993 года пасля працяглай хваробы ў горадзе Бофарт, Паўднёвая Караліна, і быў пахаваны на Нацыянальным могілках ветэранаў. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia