Паўднёвая Караліна
Паўднёвая Караліна (англ.: South Carolina) — штат на паўднёвым усходзе ЗША, адзін з так званых Паўднёва-Атлантычных штатаў.
ГісторыяДа еўрапейскай каланізацыі на тэрыторыі Паўднёвай Караліны насялялі плямёны ямасі і кусабо. У 1663 г. англійскі кароль Карл II падарыў зямлі Паўночнай і Паўднёвай Караліны васьмі англійскім лордам. У 1670 г. на тэрыторыі Паўднёвай Караліны было заснаванае першае еўрапейскае паселішча — Чарлз-Таўн (сучасны Чарлстан). У 1729 годзе адбыўся падзел Караліны на Паўночную і Паўднёвую. Паўднёвая Караліна зрабілася самастойнай каралеўскай калоніяй — правінцыяй Паўднёвая Караліна. Пасля заканчэння Вайны за незалежнасць калонія стала восьмым штатам новай дзяржавы. Паўднёвая Караліна была сельскагаспадарчым штатам, на тэрыторыі якога пераважалі баваўняныя плантацыі. У 1860 годзе Паўднёвая Караліна першая з паўднёвых штатаў вырашыла выйсці з складу ЗША ў знак пратэсту супраць адмены рабаўладання. У Грамадзянскай вайне ўдзельнічала каля 60 тысяч жыхароў штата. Пасля вайны пачаўся перыяд Рэканструкцыі. У штаце пачалася індустрыялізацыя. У сельскай гаспадарцы ад гадоўлі бавоўніка перайшлі на развядзенне соі, кукурузы. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia