Павекі

Павекі
Выява
Расплюшчаныя павекі чалавека
Артэрыяльнае кровазабеспячэнне lacrimal artery[d] і medial palpebral arteries[d]
Інервуецца infratrochlear nerve[d], supratrochlear nerve[d], supraorbital nerve[d] і lacrimal nerve[d]
Колькасць аб’ектаў 3 і 2
Лексема-суб’ект Памылка Lua у Модуль:Wikidata на радку 324: Невядомы тып сутнасці..
Код NCI Thesaurus C12713
Аб’яднанне без перасячэнняў спіс у кваліфікатарах[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Павекі жако.

Павекі — скурныя зморшчыны вакол вачэй у пазваночных жывёл і чалавека. Павекі патрэбны для абароны вочнага яблыка ад знешніх пашкоджанняў, змочвання яго слёзнай вадкасцю, выдаляюць з вачэй староннія целы. У большасці жывёл ёсць парныя (верхняе і ніжняе) рухомыя павекі, у шэрагу акул, земнаводных, паўзуноў, птушак і некаторых млекакормячых ёсць таксама рухомае трэцяе павека — міргальная перапонка, у большасці сысуноў яна не мае мускулатуры і нерухомая, у прыматаў і чалавека рэдукаванае і ўтварае маладзіковую зморшчыну ва ўнутраным вуглу вока.

Павекі ў чалавека — верхняя і ніжняя скурныя рухомыя зморшчыны, пры змыканні яны закрываюць вочны яблык і абмяжоўваюць вочную шчыліну. Мяжа верхняга павека — паглыбленне паміж арбітай і вочным яблыкам; ніжняга — адасоблена ад шчакі слаба выяўленай баразёнкай. Павекі складаюцца са скуры, падскурнай клятчаткі, цягліцавага пласта, храстковай пласцінкі і кан’юнктывы. Скура павекаў тонкая, пераходзіць у кан’юнктыву па краі, дзе растуць вейкі і размешчаны вусці залоз. Павекі маюць добра развітую сетку крывяносных сасудаў.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya