Павел Ігнатавіч Холад
Павел Ігнатавіч Холад (нар. 1935) — беларускі палітык, у 1990—1995 гадах адзін з членаў Апазіцыі БНФ у складзе Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання. БіяграфіяСкончыў Беларускі тэхналагічны інстытут. Сябра Ценевага Кабінета (ураду) Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце. Кіраўнік Міністэрства фізічнай культуры і спорту. Удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцці Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, падрыхтоўцы законапраектаў да нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета 24-25 жніўня 1991 года, на якой была абвешчана незалежнасць Беларусі. Сааўтар шэрагу законапраектаў Апазіцыі БНФ. У кастрычніку 1993 года ўдзельнічаў у сустрэчы са старшынёй Вярхоўнага Савета С. Шушкевічам, на якой Апазіцыя БНФ патрабавала спынення антыканстытуцыйнай дзейнасці ўрада Кебіча, стварэння кааліцыйнага ўрада, прыняцця неадкладных захадаў у мэтах абароны дзяржаўнага суверэнітэту і прадухілення спаўзання краіны да аўтарытарызму. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia