Павел Апалонавіч Туткоўскі

Павел Апалонавіч Туткоўскі
Дата нараджэння 17 лютага (1 сакавіка) 1858[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 чэрвеня 1930(1930-06-03)[1] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці геолаг, географ
Месца працы
Навуковая ступень доктар геолага-мінералагічных навук
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Павел Апалонавіч Туткоўскі (1 сакавіка 1858, г.п. Ліпавец, цяпер Вінніцкая вобласць, Украіна — 3 чэрвеня 1930) — украінскі геолаг. Акадэмік АН Украіны (1919). Акадэмік АН Беларусі (1928).

Біяграфія

Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт (1882). У 1884—1895 гадах хавальнік мінералагічнага і геалагічнага кабінетаў Кіеўскага ўніверсітэта, з 1914 года прафесар гэтага ўніверсітэта, з 1924 года загадчык кафедры, з 1926 года дырэктар Інстытута геалогіі АН Украіны.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па мінералогіі, петраграфіі, гідралогіі, палеанталогіі, рэгіянальнай чацвярцічнай геалогіі, геамарфалогіі. Распрацаваў мікрапалеанталагічны метад вывучэння асадкавых горных парод. Прапанаваў новую эолавую тэорыю паходжання лёсаў. Даследаваў геамарфалогію Беларускага Палесся і геалагічную будову Беларусі.

Бібліяграфія

  • Геологический очерк Минской губернии. Ч. 1. Киев, 1915;
  • Геологические исследования на территории быв. Минской губернии. Ч. 2. Витебск, 1925.

Зноскі

  1. а б в г ТУТКО́ВСКИЙ Павел Аполлонович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1977. — Т. 26: Тихоходки — Ульяново. — С. 392.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya