Павел Вайцяхоўскі
Павел Вайцяхоўскі (польск.: Paweł Wojciechowski; нар. 24 красавіка 1990, Мальчыцы, Уроцлаўскае ваяводства, Польшча) — польскі футбаліст, нападнік клуба «Рэсовія» з Жэшава. Клубная кар’ера«Херэнвен»У 17 гадоў дэбютаваў у асноўным складзе нідэрландскага клуба «Херэнвен» у матчы супраць АЗ. За свой першы сезон згуляў 9 матчаў, у якіх забіў 2 галы. За два сезоны Павел не здолеў стаць іграком асноўнага складу клуба. «Вілем II»Пасля сезона 2009/10 перайшоў у менш моцны клуб «Вілем II» за больш істотнай гульнявой практыкай, пасля першых некалькіх праведзеных матчаў Вайцяхоўскі вылецеў амаль на год з-за траўмы разрыву крыжападобных звязкаў[3]. Пасля вяртання працягваў выступаць за клуб. Пасля сканчэння кантракта з нідэрландскім клубам знаходзіўся на праглядзе ў польскіх клубах «Лехія» і «Краковія», аднак у абодвух выпадках іграку не спадабаліся іх умовы. «Мінск»У жніўні 2012 года перабраўся ў футбольны клуб «Мінск», дэбютаваўшы ў матчы супраць бабруйскай «Белшыны»[4]. У мінскім клубе адразу стаў сталым іграком асноўнага складу, і, правёўшы ўсяго толькі дванаццаць матчаў у чэмпіянаце Беларусі, стаў адным з лепшых легіянераў нацыянальнага першынства[5]. У пачатку 2013 таксама заставаўся асноўным іграком. 17 сакавіка 2013 года ў матчы 1/4 Кубка Беларусі супраць «Гомеля» дапамог клубу вырваць перамогу — пры ліку 0:2 Павел спачатку заработаў пенальці, потым забіў і нарэшце аддаў галявую перадачу, і ў выніку «Мінск» перамог 3:2 і прайшоў у паўфінал (пазней клуб выйграў Кубак). 30 сакавіка 2013 года ў матчы першага тура супраць «Тарпеда-БелАЗ» атрымаў цяжкую траўму ў сутыкненні з Анры Хагушам і выбыў да канца сезона 2013. «Завіша»Па заканчэнні сезона 2013 пакінуў «Мінск» і ў студзені 2014 года перайшоў у клуб «Завіша» з польскай Экстраклясы[6]. Разам з «Завішай» стаў уладальнікам Кубка Польшчы, хоць у фінальным матчы на полі не з’яўляўся. «Шахцёр»У жніўні 2014 перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[7]. У салігорскім клубе часцей толькі выхадзіў на замену, бо не здолеў да канца аднавіцца ад траўмы. У сезоне 2014 за 11 матчаў забіў 2 галы. У пачатку 2015 года заставаўся ў складзе «Шахцёра», хоць значную частку перадсезоннай падрыхтоўкі прапусціў, аднаўляючыся ад траўмы. У красавіку 2015 па сямейных абставінах разарваў кантракт з салігорскім клубам[8]. Вяртанне ў ПольшчуУ кастрычніку 2015 года стаў іграком клуба другога польскага дывізіёна «Хробры» з Глогава[9]. У ліпені 2017 года перабраўся ў іншы клуб Першай лігі — апольскую «Одру». У студзені 2018 года перайшоў у хожаўскі «Рух». У ліпені 2018 года адправіўся ў Другую лігу Польшчы, папоўніўшы склад «Гурніка» з Лэнчны, дапамог гэтаму клубу выйсці ў Першую лігу, а потым і ў Экстраклясу. У студзені 2022 года перайшоў у «Рэсовію». Дасягненні
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia