Павел Гіляравіч Каравайчык
Павел Гіляравіч Каравайчык (псеўданімы і крыптанімы: П.Каравай; П.Любецкі; Павал Любецкі; Павел Любэцкі; Павел Любецкі; Paulus; П. К.; П. Л.; К. П.; Л. П.; 3 (15) чэрвеня 1896, Любча, Навагрудскі павет, Мінская губерня, цяпер Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць — 21 лістапада 1937, Чэбаксары, Чувашыя, НКУС) — беларускі культурны дзеяч, літаратуразнавец, крытык, публіцыст, паэт. Член-карэспандэнт Інстытута беларускай культуры (1926). БіяграфіяПачатковую адукацыю атрымаў у Навагрудку. У 1911 паступіў у Мінскую гімназію, скончыў яе з залатым медалём у 1916 у Маскве, куды гімназія была эвакуіравана падчас Першай сусветнай вайны. Вярнуўся ў Мінск, супрацоўнічаў з Таварыствам дапамогі пацярпелым ад вайны. У 1917 — у рэдакцыі газ. «Вольная Беларусь», дзе пачаў друкаваць свае творы. Паступіў у Ваенна-медыцынскую акадэмію ў Петраградзе. Супрацоўнічаў з Белнацкамам і часопісам «Чырвоны шлях», з Наркаматам нацыянальнасцей РСФСР. На пачатку 1919 загадваў выдавецкім аддзелам Белнацкама і рэдагаваў газету «Дзянніца». У 1919 годзе перавёўся на 3 курс медыцынскага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта, але быў прызваны ў Чырвоную Армію, у якой служыў да 1921 года. У 1921—23 гг. чытаў лекцыі па беларускай літаратуры на настаўніцкіх курсах у Бабруйску і Мінску. З восені 1922 да канца 1926 года загадчык аддзела замежнага друку газеты «Савецкая Беларусь». З 1922 года ў Мінску. Паступіў на 3 курс медыцынскага факультэта БДУ, які скончыў у 1925 годзе. У красавіку 1926 года ўдзельнічаў у заснаванні Медыцынскай секцыі Інбелкульта; член-карэспандэнт Інбелкульта (з 1926 г.). Аўтар даследавання беларускага фальклору, сааўтар падручніка «Выпісы з беларускае літаратуры» (Ч. 1, Мн., 1926). У 1926—30 працаваў у клініцы нервовых хвароб медыцынскага факультэта БДУ. Арыштаваны ДПУ БССР 25 ліпеня 1930 года па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10 красавіка 1931 года прыгавораны пазасудовым органам (калегіяй ДПУ) на 5 гадоў высылкі ў Чэбаксары Чувашскай АССР, у 1935 годзе тэрмін высылкі быў падоўжаны на 2 гады. 29 ліпеня 1937 года арыштаваны НКУС Чувашыі, праходзіў па адной справе разам У. Дубоўкам, М. Мамчыцам, І. Савічам. Абвінавачаныя сваёй віны не прызналі. 16 лістапада 1937 года Дубоўка, Савіч і Мамчыц былі прыгавораны пазасудовым органам (спецтройкай НКУС ЧАССР) да 10 гадоў ППЛ, Каравайчык да расстрэлу. Рэабілітаваны па абодвух справах у 1957 і 1959 гадах. Успамін
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia