Павел Дзмітрыевіч Кузьмінскі
Павел Дзмітрыевіч Кузьмінскі (руск.: Па́вел Дми́триевич Кузьминский; 20 чэрвеня (2 ліпеня) 1840, Усць-Лабінск — 7 (20) красавіка 1900, Санкт-Пецярбург) — рускі інжынер, вынаходнік газавай турбіны. БіяграфіяСкончыў ў 1864 годзе Марскі корпус у Санкт-Пецярбургу, служыў на флоце да 1884 года, быў карабельным інжынерам-механікам, старэйшым механікам Балгарскай флатыліі (Русэ, 1884—1885). Там жа ў Балгарыі выкладаў механіку ў земляробчым вучылішчы ў Руэ (1886—1888). Заснавальнік і першы распарадчык марской бібліятэкі і Ваенна-марскога музея ў Русэ (1884). Заснавальнік першага Балгарскага тэхнічнага таварыства (Русэ, травень 1885 года) і аўтар яго статута. Працаваў на Балтыйскім суднабудаўнічым заводзе да 1894 года. Быў адным з арганізатараў стварэння паветраплавальнага аддзела Рускага тэхнічнага таварыства. Цяпер, на доме, дзе жыў Павел Дзмітрыевіч ў 1893 годзе (6-я лінія Васільеўскга Вострава, 37), знаходзіцца мемарыяльная дошка з яго імем. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia