Павел Рыгоравіч Курлоў
Павел Рыгоравіч Курлоў (1860—1923) — расійскі дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяНарадзіўся ў дваранскай сям’і. У 1879 годзе скончыў Мікалаеўскае кавалерыйскае вучылішча. Служыў у лейб-гвардыі Конна-грэнадзёрскага палка, у Таўрагенскай, Бакінскай, Пецярбургскай брыгадах памежнай варты. У 1888 годзе скончыў Ваенна-юрыдычную акадэмію, служыў у пракурорскім наглядзе. Прыкамандзіраваны да пракурорскага нагляду Маскоўскай ваеннай акругі. З 1890 у ведамстве Міністэрства юстыцыі (таварыш пракурора Кастрамскога, Цвярскога, Уладзімірскага, Маскоўскага акруговых судоў). У 1891 звольнены з ваеннай службы. З 1899 пракурор пры Валагодскім акруговым судзе, з 1900 намеснік пракурора Маскоўскай судовай палаты. З 1903 года — курскі віцэ-губернатар. З 1905 года мінскі губернатар. Губернатарства яго прыйшлося на час рэвалюцыі 1905 года. З яго згоды 18 кастрычніка 1905 г. у Мінску адбыўся расстрэл дэманстрантаў Мінскага гарнізона (Курлоўскі расстрэл). За гэта на яго жыццё было ўчынена 2 замахі з боку эсэраў (у кастрычніку 1905 г. невядомым, потым 14 студзеня 1906 г. І. П. Пуліхавым і А. А. Ізмайловіч). З 1906 г. член Савета міністра ўнутраных спраў. У красавіку-жніўні 1907 года — в. а. віцэ-дырэктара дэпартамента паліцыі. З 1907 года — начальнік Галоўнага турэмнага ўпраўлення міністэрства юстыцыі. З 1909 года — таварыш міністра ўнутраных спраў, загадчык паліцыі, камандзір асобнага корпуса жандараў. Генерал-лейтэнант. Пасля забойства Сталыпіна ў 1911 годзе звольнены ў адстаўку. У гады Першай сусветнай вайны быў у падпарадкаванні галоўнага начальніка забеспячэння Паўночна-Заходняга фронту і стаў генерал-губернатарам новаўтворанай правінцыі Усходняя Прусія, затым памочнік галоўнага начальніка Дзвінскай ваеннай акругі па грамадзянскай частцы. У 1916 г. на працягу двух месяцаў знаходзіўся на пасадзе таварыша міністра ўнутраных спраў. Са студзеня 1917 г. пайшоў у адстаўку. З 1918 г. у эміграцыі. У эміграцыі прымаў удзел у дзейнасці манархічных арганізацый. Курлоў пісаў у сваёй працы «Гибель императорской России»: «Я был и остался до сего дня убежденным монархистом <…> единственною, соответствующую характеру русского народа, формою правления может быть только абсолютная монархия»[1]. Пахаваны ў 1923 г. у Берліне на могілках Тэгель. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia