Іван Уладзіміравіч кн. Бельскі (? — пасля 1446) — князь бельскі (1420—1435), наўгародскі (1445—1446).
Унук вялікага князя літоўскага Альгерда, сын кіеўскага князя Уладзіміра Альгердавіча.
Удзельнік паходу вялікага князя Вітаўта на Маскву і стаяння на Угры (1408). У 1420 годзе атрымаў ва ўдзел Белы ў Смаленскай зямлі. У 1422 годзе ажаніўся з Васілісай (пам. да 1484), дачкой Андрэя Гальшанскага. У 1432 годзе як сведка падпісаў дагавор з Ордэнам. Падчас феадальнай вайны ў ВКЛ (1432—1437) спачатку падтрымліваў Жыгімонта Кейстутавіча, але калі Свідрыгайла Альгердавіч узяў закладніцай яго жонку Васілісу, вымушана перайшоў на бок Свідрыгайлы. У 1435 годзе ў бітве пад Вількамірам трапіў у палон да Жыгімонта Кейстутавіча і быў у зняволенні да 1440 года.
Лявонцій Вайтовіч дапускае, што князь Ілля, згаданы ў адным з запісаў Кіева-Пячэрскага памянніка (паз. 131 паводле нумарацыі Вайтовіча) сярод сваякоў Алелькавічаў — гэта Іван Уладзіміравіч, запісаны пад хросным імем.
Апроч сыноў, меў дачку Васілісу, жонку астрожскага князя Івана Васілевіча.
Меў 7 дзяцей, у т.л. сыноў Фёдара і Сямёна.
Літаратура
- Tęgowski, J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów / Jan Tęgowski. — Poznań—Wrocław: Wydaw. Historyczne, 1999. — 319, [1] s.: il. — S. 92—93. — (Biblioteka Genealogiczna; T. 2). — ISBN 8391356310.
- Войтович Л. Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів, 2000.
- Воронин В. А. Князья Олельковичи — претенденты на власть в Великом Княжестве Литовском // Studia Historica Europae Orientalis = Исследования по истории Восточной Европы. — Минск: 2016. — В. 9. — С. 96-126.
- Казлоў, Л. Р., Нарбут, А. М. Бельскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 10.
 Іван Уладзіміравіч Бельскі — продкі |
---|
|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 3.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 337.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 3, 337.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 3, 96, 688, 690.
- ↑ а б в г д е Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 4.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 4, 346.
- ↑ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 312. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4