Павел Свірыд
Па́вел Свіры́д (1886 — 1 лістапада 1948, Рэгенсбург, Заходняя Германія) — беларускі грамадскі дзеяч, юрыст. БіяграфіяУ 1930-х працаваў у Навагрудку. У 1941 узначаліў Беларускі Нацыянальны Камітэт у Навагрудку, пасля быў старшынём Наваградскага акруговага суда, што аб'ядноўваў міравыя суды Баранавіцкай, Ганцавіцкай, Навагрудскай і Слонімскай акруг. У чэрвені 1942 узначаліў аддзел школьніцтва Цэнтральнага Бюро Беларускае Народнай Самапомачы, у жніўні таго ж года браў удзел ва Усебеларускім Праваслаўным Саборы на якім быў абраны ў Прэзідыум Сабору, на якім была абвешчана Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква. Удзельнік Другога Усебеларускага Кангрэса 27 чэрвеня 1944, на якім быў абраны ў склад Беларускай Цэнтральнай Рады (кіраваў юрыдычнымі і рэлігійнымі справамі). Ад лета 1944 — на эміграцыі ў Германіі. Выкладаў у польскай гімназіі Рэгенсбурга (Заходняя Германія) У жніўні 1945 БЦР пасылала некалькі разоў свайго прадстаўніка ад царкоўных спраў у Францэнсбад дзеля паўстырымання епіскапату ад ліквідацыі БАПЦ[1]. Павел Свірыд быў удзельнікам XII (аднаўленчага) Пленума БЦР (9 мая 1945, Эльванген)[2]. Памёр у шпіталі пасля доўгай хваробы і цяжкай аперацыі[3]. Спасылкі
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia