Жнівень
Жнівень — восьмы месяц года ў юліянскім і грыгарыянскім календарах, шосты месяц старарымскага года, які пачынаўся да рэформы Юлія Цэзара з сакавіка. Адзін з сямі месяцаў даўжынёй у 31 дзень. У Паўночным паўшар’і Зямлі з’яўляецца апошнім, трэцім месяцам лета, у Паўднёвым — апошнім, трэцім месяцам зімы. У сучасную эпоху да 10 жніўня па грыгарыянскім календары Сонца знаходзіцца ў сузор’і Рака, з 10 жніўня — у сузор’і Льва[1] (па іншых даных — 11 жніўня[2]). Назва![]() У выданнях Ф. Скарыны даецца народная назва жніўня — серпень[3], таксама яна згадваецца ў «Храналогіі» А. Рымшы (1581)[4]. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узнікла ў асяроддзі газеты «Наша ніва» і набыла больш-менш канечную форму ў 1912 годзе, калі ў календары «Нашай нівы» былі дадзены прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэннямі. Паслядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся варыянты назвы: серпень, аўгуст, серпень (аўгуст), і канечна — жнівень («усюды жніва»).[5] Зноскі
КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia