Павук (упрыгажэнне)![]() Паву́к — прасторавая кампазіцыя з саломы, папяровых кветак, зерняў лубіну, фасолі і інш.; традыцыйнае ўпрыгожанне інтэр’ера беларускага народнага жылля. Павукоў падвешвалі над сталом (лічылася, што ён прыносіць шчасце). Найбольш пашыраны з саломы (шарападобныя, рамбічныя і зорчатыя). Шарападобныя рабілі з саломінак (часта з каласкамі), якія разыходзіліся ва ўсе бакі ад цэнтра (напрыклад, утыкаліся ў бульбіну). Канцы саломінак аздаблялі кветкамі з паперы ці пер’я, зоркамі з фольгі і інш. ![]() У аснове рамбічнага павука 8-гранная фігура з 12 саломінак аднолькавай даўжыні. Унутры і да яго вуглоў падвешвалі павука меншых памераў (часта да некалькіх дзесяткаў), саламяныя ці папяровыя ланцужкі, кветкі з рознакаляровай паперы ці пер’я, абгорнутыя фольгай мяцёлкі аўса і інш. Разнавіднасць рамбічнага павука, — жорсткая канструкцыя са змацаваных паміж сабою васьміграннікаў аднолькавых памераў. Зорчатыя павукі мелі плоскую канструкцыю з саломінак у выглядзе шматпялёсткавай разеткі. Бытавалі таксама павукі накшталт абажура: да абруча з лазы ці дроту падвешвалі гірлянды з зярнят фасолі, гароху, лубіну, начэпленых на ніткі. Арыгінальны павук пачатку 20 ст. з гірляндаў кудзелі і кутасоў. Выйшлі з народнага ўжытку ў 1950-я гг. Вырабляюцца сувенірныя павукі. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia