Павулле (Чашніцкі раён)
Паву́лле[1] (трансліт.: Pavullie, руск.: Поулье) — вёска ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці, на беразе Павульскага возера і рацэ Вулянка. Уваходзіць у склад Празямлянскага сельсавета. ГісторыяУпершыню Павулле згадваецца ў XVI ст. як уладанне Радзівілаў. Мясцовасць уваходзіла ў склад Полацкага ваяводства. У 1550 Мікалай Радзівіл прадаў Павулле Якубу П'яноўскаму. Пазней паселішча перайшло да Сакалінскіх. У 1642 Багдан Сакалінскі прадаў паселішча Ілью Карызну. Ад дачок апошняга ў 1695 Павелле перайшло да Садоўскіх, якія ў 1718 прадалі яго Кіяноўскім. У апошніх у 1722 мястэчка набылі Сялявы. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Павулле апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Лепельскім павеце Віцебскай губерні. У XIX ст. тут дзейнічала каталіцкая капліца. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі Павулле ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Павулле вярнулі БССР. Статус паселішча панізілі да вёскі. Насельніцтва
Турыстычная інфармацыя![]() Страчаная спадчына
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia