Пагосцкі сельсавет (Салігорскі раён)
Паго́сцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Пагост 1. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старобінскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старобінскім раёне БССР. З 1935 года ў Старобінскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старобінскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Любанскага раёна. 31 ліпеня 1964 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мяцявіцкага сельсавета (6 населеных пунктаў: Калініна, Корчык, Красны Бераг, Мяцявічы, Новы і Сяльцо)[1]. З 6 студзеня 1965 года ў Салігорскім раёне. 30 кастрычніка 2009 года сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў склад Чыжэвіцкага (вёскі Залессе, Застарынне, Кутнева, Мяцявічы, Пагост 1, Пагост 2, Сяльцо) і Зажэвіцкага сельсаветаў (вёска Цясова)[2]. Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 1701 чалавек[3], з іх 91,4 % — беларусы, 6,3 % — рускія, 1,1 % — украінцы[4]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia