Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старобінскага раёнаСлуцкай акругіБССР. Цэнтр — вёска Капацэвічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старобінскім раёне БССР. З 1935 года ў Старобінскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старобінскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 25 снежня 1962 года — у складзе Любанскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у Салігорскім раёне. У 1970-х гадах на тэрыторыі сельсавета ўзнік пасёлак, які 25 сакавіка 1975 года атрымаў назву Новапалескі[1]. У 1980 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Новапалескі[2]. 11 чэрвеня 1984 года скасавана вёска Старыя Вялічкавічы[3]. 28 чэрвеня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гаўрыльчыцкага сельсавета з вёскамі Вейна, Гаўрыльчыцы, Дубіца, Пясчанка, Цясна[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (3 населеныя пункты) — 1901 чалавек[5], з іх 93,9 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 1,2 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (8 населеных пунктаў) — 2795 чалавек[7].
Зноскі
↑Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 25 сакавіка 1975 г. № 841-VIII Аб найменаванні населенага пункта, які ўзнік на тэрыторыі Капацэвіцкага сельсавета Салігорскага раёна Мінскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 10 (1456).
↑Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 28 ліпеня і 22 верасня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).
↑Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 11 чэрвеня 1984 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1984, № 19 (1789).
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.