Падарунак (фільм)
«Падару́нак» (руск.: Подарок) — беларускі незалежны кароткаметражны мастацкі фільм, зняты рэжысёрам Гарыкам Вяпшкоўскім у 2014 годзе.[1] СюжэтУ сям’і герояў некалькі гадоў таму загінула мама, і на выхаванне бацькі засталося двое падлеткаў: сын і дачка. Кожны свой дзень нараджэння сын пытаўся ў таты, што той яму падорыць на 18-годдзе. Бацька кожны раз адказваў жартам: «Давай дажывем да 18-ці, потым пагаворым». Да сваіх 17-ці гадоў хлопец пачаў злоўжываць алкаголем, стаў таксікаманам. Акрамя гэтага, у сям’і падрастае дачка, на якую звалілася ўся праца па хаце. Хоць ёй хочацца купіць касметыку і модную вопратку, схадзіць у клуб са аднагодкамі, але яна не можа сабе гэтага дазволіць. З-за сваёй алкагольнай залежнасці і таксікаманіі сын трапляе ў лякарню з невылечным захворваннем сэрца. Вылечыць яго можна толькі адным спосабам — пры дапамозе перасадкі органа… Акцёры
Здымачная група
ЗдымкіЗдымкі фільма праходзілі ў Брэсце цягам трох дзён. Бюджэт фільма склаў 500 долараў ЗША.[2] Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia