Таксікаманія
Таксікама́нія[9] (ад стар.-грэч.: τοξικός (toxikos) — атрутны і Μανία — запал, вар’яцтва, цяга) — сукупнасць хваравітых станаў, якія характарызуюцца цягай і прывыканнем да прыёму лекавых сродкаў і іншых рэчываў, якія не адносяцца да наркатычных паводле «Адзінай канвенцыі ААН аб наркатычных сродках 1961 года». Характарызуецца хранічнай інтаксікацыяй, наяўнасцю сіндромаў псіхічнай і/або фізічнай залежнасці. Сярод урачоў-нарколагаў не прынята падзяляць пацыентаў на таксікаманаў і наркаманаў: абедзве хваробы развіваюцца па падобных прынцыпам і падлягаюць сур’ёзнаму прафесійнаму лячэнню[10]. Адрозненне толькі ў ужывальных прэпаратах — таксікаманы прымаюць ненаркатычныя хімічныя рэчывы[10]. Да таксікаманіі адносяць алкагалізм, паталагічныя станы, выкліканыя ўдыханнем лятучых таксічных рэчываў[9] (газ, сінтэтычныя клеі, растваральнікі, фарбы, бензін, эфір і інш.). Лекавая таксікаманія: снатворныя сродкі і транквілізатары, стымулятары цэнтральнай нервовай сістэмы, антыгістаміныя прэпараты і інш. Таксікаманія выклікае стан, падобны на алкагалізм, кароткачасовую эйфарыю, прыводзіць да псіхічных і саматычных парушэнняў (парушэнне дзейнасці сардэчна-сасудзістай сістэмы, печані, нырак і інш.), сацыяльнай дэградацыі і суправаджаецца развіццём хранічнай інтаксікацыі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia