Падводныя лодкі Вялікабрытаніі тыпу D

Падводныя лодкі тыпу D
Падводныя лодкі тыпу D
Падводныя лодкі тыпу D
Гісторыя карабля
Дзяржава сцяга
Усяго завершана 8
Асноўныя характарыстыкі
Тып карабля тарпедная ПЛ
Абазначэнні праекту тып D
Аўтаномнасць плавання 2500 марскіх міль (4600 км; 2900 міль) пры 10 вузлах (19 км / г; 12 міль / г) на паверхні
Экіпаж 25
Кошт £79,910 — £89,410
Памеры
Водазмяшчэнне надводнае 483 т
Водазмяшчэнне падводнае 595 т
Даўжыня найбольшая (па КВЛ) 49,7 м
Шырыня корпуса найб. 4,1 м
Сілавая ўстаноўка

дызель-электрычная
дызельны рухавік (1750 кВт) з двума вінтамі

1 × электрарухавік з 550 к.с. (410 кВт)
Узбраенне
Артылерыя 1 палубная гармата 76,2 QF 12-pounder  (англ.)
Тарпедна-
міннае ўзбраенне
2 насавыя і адзін кармавы ТА 450 мм. 6 тарпед
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы British D class submarines

Падводныя лодкі тыпу D — серыя з 8 падводных лодак Вялікабрытаніі. Пабудаваны ў 1907—1910 гадах. Лодкі тыпу D сталі першым тыпам падводных лодак Каралеўскага флоту, здольных значна выходзіць за межы ўзбярэжных вод. Гэта былі таксама першыя лодкі, абсталяваныя бесправаднымі перадатчыкамі.

Апісанне канструкцыі

Патрульныя падводныя лодкі з’яўляліся развіццём лодак тыпу С. Яны былі распрацаваны з улікам выкарыстоўвання дызельных рухавікоў для пазбягання праблем з бензінавымі рухавікамі, адзначаных у папярэдніх тыпах лодак. Лодкі тыпу D былі абсталяваны падвойнымі вінтамі для большай манеўранасці. Таксама яны былі першымі падводнымі лодкамі, якія абсталёўваліся палубнымі гарматамі і стандартнымі радыёпрыёмнікамі. Антэна была прымацавана да мачты, якая прыбіралася перад апусканнем.

Баявое прымяненне

Лодкі тыпу D базаваліся ў Харыджы, Імінхаме  (англ.), Блайце  (англ.) і Дуўру. Іх ваенная роля заключалася ў паляванні на нямецкія ваенныя караблі. На апошніх этапах Першай сусветнай вайны лодкі тыпу D выкарыстоўваліся для навучання экіпажаў у Портсмуце.

Падчас Першай сусветнай вайны лодкі патрулявалі Паўночнае мора і Гельгаландскую бухту. Падчас вайны чатыры лодкі (D2, D3, D5 і D6) былі страчаны, а астатнія (D4, D7 і D8) былі прададзены ў ліпені 1919 года.

Мадэль HMS D1

Літаратура

  • Akermann, Paul (2002). Encyclopaedia of British Submarines 1901–1955 (reprint of the 1989 ed.). Penzance, Cornwall: Periscope Publishing. ISBN 1-904381-05-7.
  • Gardiner, Robert & Gray, Randal, рэд-ры (1984). Conway's All the World's Fighting Ships: 1906–1921. Annapolis, Maryland: Naval Institute Press. ISBN 0-85177-245-5.
  • Harrison, A. N. The Development of HM Submarines From Holland No. 1 (1901) to Porpoise (1930) (BR3043)(недаступная спасылка). Submariners Association: Barrow in Furness Branch (1 студзеня 1979). Архівавана з першакрыніцы 19 May 2015. Праверана 19 August 2015.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya