Плошча паверхні 0,29 км², даўжыня 1,07 км, найбольшая шырыня 0,41 км, даўжыня берагавой лініі 2,8 км. Найбольшая глыбіня дасягае 9,3 м, сярэдняя 4,7 м. Аб'ём вады ў возеры 1,35 млн. м³. Плошча вадазбору 7,19 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 5 метраў, пераважна стромкія, пясчаныя. Берагавая лінія слабазвілістая, у паўночнай частцы возера ўтварае заліў. Берагі пясчаныя, месцамі тарфяністыя, зліваюцца са схіламі катлавіны. Зона мелкаводдзя вузкая. На возеры невялікі востраў. Дно да глыбіні 4—5 м выслана пясчанымі адкладамі, глыбей — крэменязёмістым сапрапелем.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. У Паддворнае ўпадаюць 2[1]ручаі і выцякае ручай (пратока) у возера Сярэднік. Зарастае да глыбіні 2,8 м. Надводная прыбярэжная расліннасць пашыраецца на адлегласці ад 3—10 да 20 (у паўднёвай частцы возера) метраў.
↑Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 493. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 17. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)