Падцарства (біялогія)![]() Падцарства — іерархічная ступень навуковай класіфікацыі біялагічных відаў. Таксон высокага ўзроўню, наступны пасля царства. Падцарства не з'яўляецца асноўным таксонам, таму выкарыстанне тэрміна абумоўлена ў вядомай ступені зручнасцю біялагічнай сістэматыкі і трывае значныя зрухі. У другой палове XX ст. паняцце падцарства быў дастаткова распаўсюджаным. Гэтак, у надцарства пракарыётаў уваходзіла адзінае царства драбянак, якое падзялялася на падцарствы бактэрый і цыянаў. У цяперашні час гэтыя тэрміны ў першапачатковым значэнні не ўжываюцца. Тады ж царства грыбоў падзялялася на падцарствы ніжэйшых грыбоў і вышэйшых грыбоў, царства раслін падзялялася на падцарства ніжэйшых раслін і вышэйшых раслін. І гэтыя падзелы практычна выйшлі з ужывання. У цяперашні час тэрмін «падцарства» прымяняецца да жывёл, пратыстаў (прасцейшых), а таксама да груп нядаўна выдзеленага царства храмістаў (Chromista). Сярод пратыстаў называюць
Падзел царства жывёл на падцарствы неадназначны, але часта сустракаюцца наступныя назвы:
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia