Пажарніца сіваватая
Пажа́рніца сіваватая[1] (Calamagrostis canescens) — від кветкавых раслін роду Пажарніца (Calamagrostis) сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Батанічнае апісанне![]() Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 70—130[2] см. Сцябло прамастойнае, галінастае. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае, сядзячае, голае або з белаватымі валаскамі зверху. Суквецце — буйная і рыхлая мяцёлка рыжаватага колеру. Кветкавыя каласкі даўжынёй 2—5 мм. Каласковыя лускавінкі ланцэтнай формы, з кілем. Ніжняя кветкавая лускавінка надрэзаная на 2 зубцы, паміж якімі знаходзіцца невялікі асцюк. Плод — зярняўка. Распаўсюджанне і экалогіяПажарніца сіваватая распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Азіі. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[3]. Гіграфіт і эўтроф[3]. Расце на балотах, вільготных лугах, у вільготных лясах і прыбярэжных і пойменных хмызняках, па берагах вадаёмаў. Цвіце ў чэрвені—ліпені[1]. Гаспадарчае значэннеКармавая расліна невысокай якасці[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia