Паказчык праламленняПаказчык праламлення (абсалютны паказчык праламлення) рэчыва — велічыня, роўная адносінам фазавых скорасцей святла (электрамагнітных хваль) у вакууме і ў дадзеным асяроддзі . Таксама пра паказчык праламлення гавораць і для любых іншых хваль, напрыклад, гукавых. АпісаннеПаказчык праламлення вызначаецца як адносіна сінуса вугла падзення к сінусу вугла праламлення і залежыць ад частаты электрамагнітных хваль ад нізкіх частот да аптычных і далей, а таксама можа яшчэ болей рэзка змяняцца ў вызначаных абласцях частотнай шкалы. Звычайна маецца на ўвазе аптычны дыяпазон ці дыяпазон, прадугледжаны кантэкстам. Паказчык праламлення можна выразіць як корань са здабытку магнітнай і дыэлектрычнай пранікальнасцей рэчыва: У паглынаючых рэчывах дыэлектрычная пранікальнасць утрымвае ўяўную кампаненту , таму паказчык праламлення робіцца камплексным: . У вобласці аптычных частот, дзе , рэчаісная частка паказчыка праламлення апісвае праламленне, а ўяўная частка — паглынанне. Прамень, які падае з вакууму на паверхню нейкага рэчыва, праламляецца мацней за падаючы на яе з другога рэчыва; паказчык праламлення рэчыва, адпаведны праменю, падаючаму на яе з вакууму, называецца абсалютным паказчыкам праламлення ці проста паказчыкам праламлення; гэта і ёсць паказчык праламлення, вызначэнне якога дадзена ў пачатку артыкула. Абсалютны паказчык праламлення ўсякага газу, у тым ліку і паветра, пры звычайных умовах мала адрозніваецца ад адзінкі, таму прыблізна абсалютны паказчык праламлення рэчыва можна вызначыць па яго паказчыку праламлення адносна паветра. Для вымярэння паказчыка праламлення выкарыстоўваюць ручныя і аўтаматычныя рэфрактометры. ПрыкладыПаказчыкі праламлення некаторых асяроддзяў прыведзены ў табліцы.
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia