Электрамагнітнае выпраменьванне
Электрамагні́тныя хва́лі (ці электрамагні́тнае выпраме́ньванне) — узбурэнні (ваганні) электрамагнітнага поля, якія распаўсюджваюцца ў прасторы з канечнай скорасцю (гл. фазавая скорасць). Існаванне электрамагнітных хваль прадказаў М. Фарадэй у 1832, Дж. К. Максвел у 1865 тэарэтычна даказаў, што электрамагнітныя ваганні распаўсюджваюцца ў вакууме са скорасцю святла, а Г. Герц у 1888 эксперыментальна пацвердзіў іх існаванне. Электрамагнітныя хвалі, акрамя некаторых спецыяльных выпадкаў, — папярочныя хвалі : у кожным пункце поля электрамагнітнай хвалі вектары напружанасці электрычнага поля і магнітнай індукцыі узаемаперпендыкулярныя, і плоскасці іх ваганняў перпендыкулярныя да напрамку скорасці іх распаўсюджвання. Скорасць распаўсюджання электрамагнітных хваль (скорасць святла) залежыць ад асяроддзя. У вакууме яна складае 299 792 458 м/с. Заканамернасці ўзнікнення і распаўсюджвання электрамагнітных хваль апісваюцца ўраўненнямі Максвела. Найважнейшай характарыстыкай электрамагнітнага выпрамянення з’яўляецца яго частата. У залежнасці ад частаты ваганняў (або даўжыні хвалі ў вакууме) адрозніваюць: аптычнае выпрамяненне, гама-выпрамяненне, радыёхвалі і інш. (гл. шкала электрамагнітных хваль). Перанос энергіі электрамагнітнай хвалі характарызуецца вектарам Пойнтынга . На мяжы падзелу двух асяроддзяў адбываецца адбіццё і пераламленне электрамагнітных хваль, а пры іх распаўсюджванні ў асяроддзі магчымы з’явы дысперсіі, дыфракцыі, інтэрферэнцыі, а таксама паглынання і рассеяння хваль. Шкала электрамагнітных хваль
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia