Пакахонтас
Покахонтас (каля 1595, Вірджынія — 21 сакавіка 1617, Грэйвсенд) — мянушка індзейскай прынцэсы Матаака, дадзеная ёй бацькам Паўхатанам — правадыром індзейскага племя паўхатанаў, якое жыло на тэрыторыі сучаснай Віргініі. Мянушка перакладаецца як «маленькая гарэза» (англ.: Little Wanton). БіяграфіяУ 1607 г. Пакахонтас выратавала англійскага капітана Джона Сміта ад смерці (ён быў захоплены індзейцамі ў час пошукаў крыніц пражытка для Джэймстаўна — калоніі ў Чэсапікскім заліве). Паводле легенды, калі індзейцы збіраліся раздрабніць Сміту чэрап, яна закрыла яго галаву сваёй, і тыя адступілі, не асмеліўшыся нашкодзіць дачцэ правадыра. Сярод сучасных гісторыкаў існуе кансэнсус, што гэта гісторыя, расказаная самім Джонам Смітам, не адпавядае рэчаіснасці. ![]() Пазней яна выйшла замуж за пасяленца Джона Рольфа, што гарантавала мірнае суіснаванне паміж індзейцамі і каланістамі. У 1616 г. Пакахонтас пераехала з мужам у Англію. У Англіі яна стала знакамітасцю, была нават прадстаўлена да двара. Неўзабаве заразілася воспай і сканала 21 сакавіка 1617 г. ва ўзросце 22 гадоў. Пакахонтас пахавалі ў капліцы прыхадской царквы гарадка Грэйвсенд, Англія. Ад Томаса Рольфа, сына Джона Рольфа і Пакахонтас, паходзіць шэраг знатных сямействаў Вірджыніі. У кіно
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia