Паўхатан (правадыр)
Паўхатан (англ.: Powhatan, Wahunsunacock; каля 1545 - 1618 гг.) — вярхоўны правадыр індзейскай канфедэрацыі паўхатан, арганізатар барацьбы супраць каланіяльнай экспансіі Англіі ў Паўночнай Амерыцы, бацька Пакахонтас. Пра маладыя гады Паўхатана не вядома. Паводле запісаў Джона Сміта, ён стаў вярхоўным правадыром канфедэрацыі з 6 алганкінскіх плямёнаў, што жылі каля Чэсапікскага заліва. Да 1607 г. канфедэрацыя ўключала ўжо 30 плямёнаў і займала тэрыторыю каля 200 000 км². Пасля сустрэчы ў снежні 1607 г. Джон Сміт апісваў яго як высокага зграбнага мужчыну з нібы сівымі валасамі каля 60 гадоў, што меў вялікую пашану сярод індзейцаў. "Тое, што ён загадвае, яны не могуць аслухацца нават у дробязях"[1], — заўважаў ён. Пасля заснавання англійскай калоніі Джэймстаўн на землях паўхатан вярхоўны правадыр прапанаваў перасяленцам мір і даў дазвол на занятак земляробствам. Дапамога з боку індзейцаў адыграла значную ролю ў першыя гады выжывання калоніі. У 1608 г. каланісты перадалі Паўхатану падарункі, а таксама арганізавалі цырымонію яго каранацыі. Паўхатан ледзь не сапсаваў яе, калі адмовіўся ўкленчыць, каб атрымаць карону, бо жадаў заставацца вышэй за астатніх. У лістападзе 1609 г. паміж індзейцамі і каланістамі пачаўся канфлікт. Ён скончыўся толькі ў 1614 г. пасля паланення Пакахонтас, роднай дачкі Паўхатана. Пакахонтас прыняла хрысціянства і абрала шлюб з англійскім прадпрымальнікам Джонам Рольфам. У 1617 г. яна разам з мужам выправілася ў Англію, дзе захварэла і памерла. Паўхатан памёр увесну 1618 г. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia