Пакланенне мудрацоў (Бацічэлі)
«Пакланенне мудрацоў» — карціна Сандра Бацічэлі, напісаная каля 1475 года. Захоўваецца ў галерэі Уфіцы. Вядома, што Бацічэлі было заказана прынамсі сем версій «Пакланення мудрацоў»[2]. У вобразе мудрацоў Бацічэлі намаляваў трох членаў сямейства Медычы: Козіма Старога, які схіліў калены перад Дзевай Марыяй, выяву якой Вазары ахарактарызаваў, як «лепшую з усіх захаваных, поўную жыццёвай сілы», і яго сыноў — П’ера дзі Козіма (укленчаны вяшчун у чырвонай мантыі ў цэнтры карціны) і Джавані дзі Козіма побач з ім. Усе трое да часу напісання карціны ўжо памерлі, а Фларэнцыяй паспяхова кіраваў унук Козіма — Ларэнца Медычы, таксама намаляваны на карціне разам са сваім братам Джуліяна. Карціна напісана па заказе заможнага фларэнційца Гаспарэ дзі Дзанобэ дэль Ламы, члена гільдыі мастацтваў і рамёстваў горада Фларэнцыі і прыдворнага Медычы, для яго пахавальнай капліцы ў базіліцы Санта-Марыя-Навела. Лічыцца, што Бацічэлі намаляваў яго справа ў светла-сінім адзенні, ён паказвае на сябе і глядзяць прама на гледача. Аўтапартрэт самога Бацічэлі выкананы ў вобразе бялявага юнака ў жоўтай мантыі каля правага краю карціны. Старанная ўвага да дэталяў, такіх як элементы адзення, паказвае на моцны ўплыў фламандскай школы ў ранні перыяд творчасці мастака. У «Жыццяпісах найбольш знакамітых жывапісцаў, разьбяроў і дойлідаў» Джорджа Вазары выказаўся пра карціну наступным чынам:
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia