Пакланенне мудрацоў![]() ![]() Пакланенне мудрацоў[1] (грэч. μάγοι ἀπὸ ἀνατολῶν), радзей Пакланенне магаў[2] — евангельскі эпізод, папулярны багаслоўскі і іканаграфічны сюжэт. У беларускім мастацтвазнаўстве сюжэт называецца літаральнымі перакладамі з рускай Пакланенне вешчуноў[3] (руск.: Поклонение волхвов) і польскай Пакланенне трох каралёў[4] (польск.: Pokłon Trzech Króli), такая практыка склалася за савецкім часам. У аснове сюжэта сведчанне Евангелля паводле Матфея (Мф. 2:1-11) пра трох мудрацоў, якія прыйшлі ў Віфлеем з Усходу, каб пакланіцца Дзіцяці-Хрысту[5] і прынеслі яму дары. Апавяданне Матфея пазней дапоўнілі царкоўныя і апакрыфічныя паданні[5]. Раннехрысціянская літаратура лічыла радзімай мудрацоў Аравію, Клімент Александрыйскі назваў персідска-месапатамскі рэгіён[5]. У Блажэннага Аўгусціна (354—430) і Іаана Залатавуста (каля 347—407) мудрацоў было дванаццаць[6], а Арыген (184/185 — 253/254) сцвярджаў, што іх колькасць адпавядала колькасці дароў[5]. Багасловы суадносілі іх з трыма асобамі Тройцы або з траістым складам чалавечага роду[5]. Беда Вялебны (каля 672/673 — 735) даў ім імёны — Каспар, Мельхіёр і Бальтазар, царскае паходжанне і радзіму[6]. Сюжэт стаў шырока папулярны дзякуючы зборніку італьянца Якава Варагінскага (каля 1228/1230—1298) «Залатая легенда», складзенаму каля 1260 года. Мошчы мудрацоў з XIII стагоддзя зберагаліся ў Кёльнскім саборы, магчыма, таму «Пакланенне мудрацоў» надзвычай папулярным у жывапісе Паўночнай Еўропы[5]. У эпоху вялікіх геаграфічных адкрыццяў мудрацы сталі ўвасабленнем белай, жоўтай і чорнай рас або трох частак свету — Еўропы, Азіі, Афрыкі[5]. Дзень пакланення мудрацоў адзначаецца хрысціянамі. У каталіцтве — 6 студзеня на свята Богаяўлення. У некаторых краінах дзень называецца Свята Трох Каралёў. Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia