Паланарува
Паланару́ва (сінгальск.: පොළොන්නරුව, там.: பொலநறுவை) — горад у Паўночна-Цэнтральнай правінцыі Шры-Ланкі, цэнтр аднайменнай акругі. Насельніцтва — 403859 чал. (разам з акругай)[1]. ГісторыяПаланарува вядома з пісьмовых крыніц з VII ст., але паселішча на месцы горада было заснавана значна раней. Пасля спусташэння Анурадхапуры і захопу сінгальскай дзяржавы таміламі з Паўднёвай Індыі ў Паланаруву быў перанесены адміністрацыйны цэнтр Шры-Ланкі. У 1070 г. сінгальскі князь Віджаябаху I адваяваў Паланаруву і перанёс сюды сваю сталіцу. У кан. XI—XIII стст. яна з’яўлялася галоўным цэнтрам усёй сінгальскай дзяржавы. Найбольшага росквіту горад дасягнуў пры Паракрамбаху I Вялікім (1123—1186 гг.). У 1284 г. быў спустошаны таміламі і фактычна згубіў статус сталіцы. У пач. XIV ст. быў закінуты ўладарамі. На месцы горада засталася толькі невялікая вёска. У XVIII—XIX стст. быў адроджаны будысцкімі манахамі. Славутыя мясціныУ Паланаруве захавалася шмат археалагічных і культурных помнікаў. Гэта прыцягальны турыстычны цэнтр. У 1982 г. горад трапіў у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Найбольшую цікавасць уяўляюць рэшткі старажытнай сталіцы, якія захаваліся ў паўночнай частцы горада каля вадасховішча Паракрама-Самудра. Яны ўключаюць:
ТранспартГорад добра звязаны з іншымі часткамі краіны. Маюцца аэрапорт, чыгуначная станцыя, аўтобусная станцыя. Галерэя
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia