Палаца-паркавы ансамбль (Дзярэчын)
Дзярэчынскі палац Сапегаў — палаца-паркавы ансамбль, які быў пабудаваны ў 1786 годзе ў в. Дзярэчын Зэльвенскага раёна. ГісторыяСтвораны ў стылі класіцызму паводле праекту архітэктараў Я. С. Бекера і Л. Гуцэвіча як ваенная навучальная ўстанова («Акадэмія»). Фундатар — канцлер вялікі літоўскі А. Сапега. У пачатку XIX стагоддзя яго сын Францішак перарабіў будынак на палац і абкружыў яго паркам. За ўдзел Ф. Сапегі ў паўстанні 1831 г. палац секвестраваны царскімі ўладамі. У пачатку XX стагоддзя перароблены ў ваенныя казармы (да 1906 г.). Палацава-паркавы комплекс знішчаны ў 1920—1930-я гады. Архітэктура![]() Палац — аднапавярховы прамавугольны ў плане мураваны будынак. Цэнтральная частка з мансардай на галоўным фасадзе была вылучана васьмікалонным дарычным порцікам з трохвугольным франтонам, аздобленым ляпным геральдычным картушам. Пакаты вальмавы дах быў схаваны парапетам. У дэкоры фасадаў выкарыстоўваліся рытмічна размешчаныя прамавугольныя філёнгі і вокны. Планіроўка калідорная з квадратнай залай у цэнтры. Сярод памяшканняў вызначаліся карцінная галерэя, археалагічны кабінет і бібліятэка (пасля секвестрацыі мастацкія каштоўнасці вывезеныя ў Санкт-Пецярбург). Палац размяшчаўся ў парку рэгулярна-тэрасавага тыпу («Малы Версаль») з сістэмай ставоў. Карцінная галерэя
У мастацтве![]() Палац адлюстраваны на акварэлі Н. Орды. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia