Палац Манук-Бея
Палац Манук-Бея — будынак, пабудаваны ў 1817 годзе архітэктарам Бернардаццы на заказ Манук-бея Мірзаяна — армяніна па паходжанні, турэцкага дыпламата і рускага разведчыка па сумяшчальніцтве, аднак пажыць у раскошы палаца Манук-бей не паспеў, таму што загінуў 20 ліпеня 1817 года. АпісаннеБудынак знаходзіцца ў горадзе Хынчэшць, у цэнтральнай частцы Малдовы. Ён уваходзіць у склад Сядзібы Манук-Бея, якая, апроч Палаца Манук-Бея, складаецца таксама і з Паляўнічага замка, Бібліятэкі і жылля для слуг. Палац знаходзіцца ў паўднёвай частцы горада на паўночным схіле ўзгорка, на ўскраіне парка. Ад галоўнага ўваходу ля падножжа ўзгорка да палаца праз парк вядзе алея. З-за нахіленага рэльефу з вяршыні ўзгорка бачны толькі два паверхі, а з падножжа — тры. Палац выкананы ў духу французскага класіцызму, з шырокімі проймамі вокнаў і лоджый. На тэрасе, у тоўшчы сцен былі выдзеўбаны нішы, упрыгожаныя фрэскамі, куды змяшчаліся статуі. Сядзіба была аточана крапаснымі сценамі[1]. Столі палаца распісваў іншы вядомы армянін — Іван Айвазоўскі, аднак на дадзены момант ад роспісу не засталося і следу. Палац мае вялікае гістарычнае значэнне і быў уключаны ў спіс нацыянальнай спадчыны Малдовы. Цяперашні стан будынка — здавальняючы. Апошняя рэстаўрацыя адбылася ў 2015 годзе. ГісторыяУ часы спадчыннікаў Манук-бея сядзіба ўражвала раскошай. Там білі фантаны, і была невялікая сажалка, што ўжо знікла. Усе будынкі сядзібы злучаліся з палацам шклянымі галерэямі. Па сканчэнні Другой сусветнай вайны палац быў у спешным парадку рэканструяваны і прыстасаваны пад тэхнікум[2], а ў канцы 1950-х гадоў на загад начальства былі разбураны крапасныя сцены. Пасля землятрусу 1986 года будынак прызналі аварыйным, тэхнікуму ў 1991 годзе далі новае памяшканне — недалёка ад старога палаца. У 1993 годзе палацу надалі статус архітэктурнага помніка. Падземныя хадыХодзяць чуткі, што пад галерэямі былі і падземныя хады.
Іншы падземны ход цягнецца праз увесь горад і праходзіць пад Домам культуры. Аднавіць цалкам падземныя галерэі наўрад ці атрымаецца. Яны прыйшліся дарэчы жыхарам горада Хынчэшць. Многія адмыслова дакопваліся да Манук-бееўскіх падзямелляў, каб зрабіць тут скляпы, але ўсё ж невялікія адрэзкі падземных хадоў адновяць — для экскурсантаў. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia