Іван Канстанцінавіч Айвазоўскі
Іва́н Канстанцінавіч Айвазо́ўскі (руск.: Иван Константинович Айвазовский, арм.: Հովհաննես Կոստանդինեսի Հայվազյան — Аганес Гайвазян, 29 (17) ліпеня 1817 — 2 мая 1900) — сусветна вядомы мастак-марыніст, калекцыянер, мецэнат. Найвыбітнейшы мастак-армянін XIX стагоддзя[7]. Брат армянскага гісторыка і святара Габрыэла Айвазоўскага. Біяграфічныя звесткіІван Айвазоўскі пачаў свой творчы шлях яшчэ ў першай палове XIX ст. (1830-я г.). Але асноўны перыяд яго творчасці прыпадае на другую палову стагоддзя. За сваё жыццё стварыў каля шасці тысяч карцін[8]. Большасць з іх былі напісаны ў Феадосіі і прысвечаны Чорнаму мору. Творчасць![]() Шматлікія палотны марыніста складаюць свайго роду энцыклапедыю пра мора. «Паэзію прыроды заўсёды адчуваў, адчуваю і стараюся перадаць маім пэндзлем. Абаянне паўднёвай ночы, неба, паўднёвага захаду, жах, што наганяе на душу бура ці ураган, — вось тыя пачуцці, што натхняюць мяне, калі я пішу». Зменлівасць станаў марской стыхіі знайшла адлюстраванне ў творчасці майстра. Мора ў Айвазоўскага то ціхамірна-спакойнае («Туманная раніца», 1853; «Марына», 1858; «Раніца на моры», 1883), то зачаравана-таямнічае («Месяцавая ноч у Амальфі», 1845; «Ноч на востраве Радос», 1850), то грозна-неспакойнае («Бура», 1852). І кожны з гэтых станаў перададзены віртуозна, паэтычна. «Сюжэт карціны складаецца ў мяне ў памяці, як сюжэт верша ў паэта; зрабіўшы накід на кавалку паперы, я прыступаю да працы і да таго часу не адыходжу ад палатна, пакуль не выкажуся на ім маім пэндзлем». Творы Івана Айвазоўскага дэманструюць рамантычнае, эмацыянальнае ўспрыманне прыроды, амаль заўсёды перадаюць моцныя пачуцці, яркія перажыванні. Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia