Палац урадавай камісіі і казначэйства (Варшава)
Палац урадавай камісіі і казначэйства (польск.: Pałac Komisji Rządowej Przychodu i Skarbu w Warszawie) — палац у Варшаве, размешчаны па адрасе плошча Банкавая, 3/5. Цяпер — рэзідэнцыя прэзідэнтаў Варшавы і сталічная мэрыя. ГісторыяПабудаваны ў пачатку XVII стагоддзя, належаў Ляшчынскім, Патоцкім і Зялінскім. У 1823—1825 гадах быў цалкам перабудаваны ў класічным стылі архітэктарам Антоніа Карацы для камісіі даходаў і казначэйства ўрада Царства Польскага Расійскай імперыі. У 1829—1831 гадах у ім працаваў Юльюш Славацкі. Адноўлены ў пачатку 1920-х гадоў Марыянам Лялевічам. У час Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе палац быў разбураны нямецкай бамбардзіроўкай горада. Адноўлены пасля вайны па праекце архітэктара Пятра Бяганьскага. Цікавыя факты9 жніўня 2021 года, у гадавіну прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, мэрыя Варшавы ўсталявала над будынкам бела-чырвона-белы сцяг. Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі апублікаваў у сацсетках здымак будынка са сцягам і напісаў[2]:
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia