Царства Польскае
Царства Польскае (польск.: Królestwo Polskie) — дзяржаўнае ўтварэнне ў Цэнтральнай Еўропе, якое было ў асабістай уніі з Расійскай імперыяй у 1815—1830 гадах. У 1831 годзе пасля паразы Лістападаўскага паўстання Царства Польскае непасрэдна ўключана ў склад Расійскай імперыі. У 1864 годзе, пасля паразы Студзеньскага паўстання, расійскі імператар пазбавіў Каралеўства Польскае слядоў аўтаноміі, край стаў звычайнай тэрыторыяй Расіі пад назвай «Прывіслянскі край». Пасля Венскага кангрэса, які замацаваў вынікі Напалеонаўскіх войнаў, Расія атрымала Царства Польскае, Прусія — Вялікае княства Пазнаньскае, Аўстрыя — Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі. Царства Польскае займала цэнтральную частку Польшчы: Варшава, Лодзь, Каліш, Сувалкі. Плошча 127 тыс. км², насельніцтва 2,7 млн чал. (1816), 9,5 млн чал (1897). Кіраўніком дзяржавы быў кароль Польшчы. Каралямі Польшчы ў гэты перыяд станавіліся імператары Расіі, але, каб заняць польскі каралеўскі сталец, яны павінны былі каранавацца ў Варшаве. На справе, толькі Мікалай I зрабіў гэта ў 1829 годзе. ЗноскіГл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia