Палесцінскі нацыяналізм

Сцяг Палесціны

Палесцінскі нацыяналізм (араб. قومية فلسطينية) — ідэалогія, накіраваная на самавызначэнне палесцінцаў і іх суверэнітэт над тэрыторыямі, якія ўваходзілі ў 1922—1948 гадах у падмандатную Палесціну, якая кіравалася Брытаніяй. Сфармаваўся ў перыяд брытанскага мандата як зваротная рэакцыя на сіянізм, пад уплывам панарабізму і панісламізму. Важнымі элементамі палесцінскага нацыяналізму з’яўляюцца супрацьпастаўленне сябе Ізраілю і барацьба з ім. На практыцы палесцінскі нацыяналізм часта спалучаецца з ісламізмам і/ці з левымі поглядамі ці рыторыкай, часцяком сумяшчаючы іх элементы. Заклікае да адступлення Ізраіля з тэрыторый, якія перайшлі пад яго кантроль у выніку Шасцідзённай вайны, на межы 1967 года, і прадастаўленню права на атрыманне ізраільскага грамадзянства палесцінскім бежанцам і ўсім іх нашчадкам.

У сваёй ісламісцкай форме (якая, зыходзячы з сацапытанняў, пераважае сярод палесцінцаў), прадстаўленай групоўкамі ХАМАС і Палестынскі ісламскі джыхад, уключае ў сябе адкрыты заклік да знішчэння Ізраіля.

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya