Паловіца (прыток Галбіцы)
Пало́віца — рака ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Галбіца (басейн Заходняй Дзвіны). Пачынаецца за 0,9 км на паўднёвы захад ад вёскі Кролікі, вусце на поўдзень ад вёскі Рымкі на мяжы Пастаўскага і Шаркаўшчынскага раёнаў. Цячэ па паўднёва-заходняй частцы Полацкай нізіны. Асноўныя прытокі: рака Снарыхоўка і рака без назвы каля вёскі Чашуны (справа). Даўжыня ракі 38 км. Плошча вадазбору 211 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰. Даліна ў верхнім цячэнні на працягу 10—12 км малавыразная, ніжэй трапецападобная (шырыня 0,5-0,7 км). Абалона пераважна двухбаковая, у нізоўі чаргуецца па берагах (шырыня 60—100 м). Рэчышча ў вярхоўі на працягу 3 км звычайна ў межань перасыхае. Каля вёскі Кундры ад ракі адыходзіць канал, па якім частка сцёку перакідваецца ў раку Лучайка. Рэчышча на працягу 29,2 км уверх ад вусця і 4,5 км у верхнім і сярэднім цячэнні каналізаванае. У басейне ракі азёры Чарты, Тусьба, Бярозаўка, Лапухова, Валожына, Белькі і інш. Уздоўж ракі вёскі Андроны, Рабекі, Балаі, Мацейкі, Казіміры, Белькі і інш. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia