Палтаўскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Уладзіміра Караленкі
Палтаўскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Уладзіміра Караленкі (укр.: Полтавський національний педагогічний університет імені Володимира Короленка) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова педагагічнага профілю са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Палтаве. Названы ў гонар Уладзіміра Караленкі, рускага пісьменніка украінска-польскага паходжання. Агульная характарыстыкаВа ўніверсітэце працуюць 463 выкладчыкі, сярод якіх 34 дактары навук, прафесараў і каля 200 кандыдатаў навук, дацэнтаў. Студэнты навучаюцца па сістэме бакалаўр-магістр. Сёння ўніверсітэт размяшчаецца ў чатырох навучальных карпусах, мае чатыры інтэрнаты на 1300 месцаў, спартыўны комплекс. Пры ўстанове дзейнічаюць уласны батанічны сад, вытворчыя майстэрні, санаторый-прафілакторый, у якім адначасова аздараўляюцца да 50 студэнтаў. Бібліятэка ўніверсітэта налічвае звыш 540 тысяч тамоў і з’яўляецца буйнейшым кнігасховішчам у Палтаўскай вобласці. Ва ўніверсітэце функцыянуюць музеі гісторыі ўніверсітэта, геалагічны музей імя У. Вярнадскага, музей эвалюцыі прыроды, археалагічны музей, музей украінскага рушнікарства, музей народнай артысткі Украіны Раісы Кірычэнка, а таксама мемарыяльныя аўдыторыі У. Караленкі, А. Макаранкі, В. Сухамлінскага, Н. Астраградскага, Ю. Кандрацюка і інш. Факультэты
Рэктары
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia